Беларускі чацвер

ch 25 01 18 2 1

25 студзеня 2018 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення настаўнікі англійскай мовы запрасілі вучняў 5-ых класаў  на гульню-віктарыну «У госцi – да казкi».

Вучням было прапанавана адправіцца ў падарожжа па беларускіх казках.На шасцi прыпынках iх чакалi розныя заданнi. Удзельнікі шукалі ў беларускіх кніжках адказы на пытанні, размалёўвалі рэбусы-казкi, адгадвалi па пачатках канцоўкі прыказак.

ch 25 01 18 2 2

Самымі  цiкавымі  заданнямі для пяцікласнікаў сталі наступныя: выкарыстоўваючы беларускія народныя казкі, разгадаць крыжаванку i сабраць назву казкi з асобных слоў.

ch 25 01 18 2 3

Дзеці з захапленнем прынялі актыўны ўдзел у пазакласным мерапрыемстве. 45 хвiлiн казачнага часу праляцелі хутка.

Антаніна Сідарэнка,

Вольга Сякацкая,

настаўнікі англійскай мовы.

logo dark          abiturientu