Беларускі чацвер

ch 01 02 18 2 1

У рамках адзінага дня беларускага маўлення 1 лютага 2018 года вучні 11 класаў падрыхтавалі і правялі вечарыну беларускай паэзіі “Святло кахання не згасае”.

У час гэтага мерапрыемства прагучалі творы беларускіх паэтаў, прысвечаныя тэме кахання. Вучні з натхненнем чыталі вершы А. Грачанікава “Актавы кахання”, У. Нядзведскага “Адказ”, Я. Янішчыц “Ранішняе”, “Ты пакліч мяне, пазаві…” і іншыя.

Захапіла вучняў гісторыя кахання С. Грахоўскага, якая паслужыла штуршком да напісання твора “Зона маўчання”. Кожны з вучняў змог выказацца пра тое, як ён сёння ставіцца да самага прыгожага і патаемнага пачуцця – кахання. А некаторых вучняў цікавіла пытанне, якія яны, закаханыя, калі назіраць збоку? Пэўна, кожны змог атрымаць адказ на пастаўленае пытанне. Дапамаглі ў гэтым і праслуханыя ўрыўкі з  сачыненняў пра каханне “Простае шчасце людское”.

ch 01 02 18 2 2

ch 01 02 18 2 3

У ходзе мерапрыемства гучала музыка, песні пра каханне “Не за вочы чорныя” ( словы А. Русака, музыка Ю. Семянякі), “Толькі з табою” ( словы А. Русака, музыка У. Лобана) і іншыя.

Напрыканцы вечарыны вучні ўсе разам выканалі беларускую песню “Цячэ вада ў ярок”.

Людміла Козырава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

logo dark          abiturientu