Беларускі чацвер

 

Родныя гукі... З гукаў —

родныя словы... Са словаў —

песні, казкі, паэмы, драмы.

Жыццё. Радзіма. Народ.

Ніл  Гілевіч

ch 08 02 18 02 3

   8 лютага 2018 года ў 1 “Б” класе прайшла віктарына “Жывёльны свет Беларусі”.  Маленькія спадары накіраваліся  ў цікавае падарожжа па лясах нашай краіны. Вучням было прапанавана зрабіць прыпынкі на пяці  станцыях. На кожнай з іх яны выконвалі заданне, якое ім прапанавала вавёрка. Каля нашай школы іх вельмі шмат. Таму адна з іх і завітала да першакласнікаў на віктарыну.

ch 08 02 18 02 1

ch 08 02 18 02 2

Дзеці не толькі пазнаеміліся з жывёламі, якія пражываюць у нашай краіне, але і пісалі ім прапановы, дапамагалі выйсці з цяжкага  становішча, размалёўвалі сваіх любімых жывёл. Апошняя станцыя была для дзяцей самай цікавай. Ім трэба было паказаць інсцэніроўку “Дапамажы жывёлам зімой”.

ch 08 02 18 02 4

Мерапрыемства прайшло цікава, эмацыянальна. Яно выклікала ў дзяцей пачуцці дабрыні, беражлівых адносін да жывёл роднага краю, прынесла дзецям вялікае задавальненне, узбагаціла іх слоўнікавы запас.

logo dark          abiturientu