Беларускі чацвер

bichel

Да 80-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі і грамадскага дзеяча Дануты Бічэль у школьнай бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” была арганізавана выстава “Стакроткі ў вяночак Божай маці”. З яе чытачы даведаліся аб тым, што нарадзілася пісьменніца ў сялянскай сям'і, скончылаНавагрудскае педагагічнае вучылішча, аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыіГродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. З 1962 года выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна, з'яўлялася членам СП СССР. З 1982працавала загадчыцай Дома-музея Максіма Багдановічаў Гродне, была адным з арганізатараў суполкі Максіма Багдановіча.

У друку выступае з 1958. У сваіх вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі.
Карыстальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з паэзіяй Дануты Бічэль, змешчанай на старонках паэтычных сборнікаў, якія былі прадстаўлены на выставе.

                                                           Алеся Парфёнава, загадчык бібліятэкі

logo dark          abiturientu