Мова ў сэрцы назаўсёды

1.  Пазбаўцеся страхаў

Сёння беларуская мова - мова культуры, інтэлігенцьі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску - гэта сучасна, годна iмодна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас, чытаючы кнігі, беларускамоўныя сайты газеты; гледзячы агучаныя па-беларуску фільмы; слухаючы беларускамоўную музыку; усталюйце на камп'ютары праграмы з беларускім інтэрфейсам; выбірайце беларускую мову, карыстаючыся банкаматамі, інфакіёскамі  iг.д.

3. Пішыце па-беларуску

Kaлiвам складана пачаць размаўляць - пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы у сацсетках. Вашы знаёмыя пачнуць звыкацца да вас–беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4.  Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар'ер прасцей за усё пераадолець з незнаемымі людзьмі, якіх вы бачыце першы i апошні раз. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-руску.

5.  Наведвайие беларускія мерапрыемствы

Чуць жывую мову - вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ей самому. Яшчэ адзін спосаб — вандроукі з беларускамоўнымі экскурсаводамі краязнаўцамі.

6.  Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ўсям’і, потым на працы - у звыклых вам асяродках. Старайцеся размаўляць павольна  iпрыгожа - каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7.  Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым мауленні лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

logo dark          abiturientu